Супольныя спеўкі ды этнафільмы ў Гомелі

18.03.2023 14:00 - 18:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 3 рублі

У суботу, 18 сакавіка, у філіяле Веткаўскага музея —  кінапрагляд і спеўкі!



А 14-й завітвайце на занятак «Школкі традыцыйных спеваў».

Дата: 18 сакавіка

Час: 14.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель


Тут пачнуць ужо рыхтавацца да гукання вясны і развучваць адмысловыя песні.

На такіх занятках няма гледачоў — усе ўдзельнікі і спяваюць разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.

Перад тым, як заспяваць, на занятках адбываецца пэўная галасавая і дыхальная гімнастыка. Такая размінка ды спевы ў народнай манеры — шыкоўна аздараўляе і голас, і арганізм.

І ўваход вольны!



А 16-й жа заставайцеся на сустрэчу кінаклуба «ЭТНАфільМы».

Дата: 18 сакавіка

Час: 16.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель

Гэтым разам будуць глядзець добрае сямейнае кіно, якое спадабаецца і дарослым, і дзецям, — «Несцерка».

Ага, пра вясёлыя прыгоды беларускага народнага героя Несцеркі, які мае невынішчальны аптымізм, розум і кемлівасць, падарожнічае па родным краі, ніколі не смуткуе і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.

А пасля прагляду кіно зладзяць сма-а-а-ачны майстар-клас па прыгатаванні заціркі з дэгустацыяй!

Кошт — 3 рублі.








Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Лекцыя Змітра Юркевіча «Таямніцы дома Свяціцкага» ў Мінску

14.04.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Зміцер Бартосік у Браціславе

19.04.2026 (18:00 - 20:00) Goblins Pub (Michalská 12)

Алесь Мышкевіч у Вільні

24.04.2026 (18:30 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ