Сустрэча «Адказы для Беларусі: Інклюзіўнасць — гісторыя поспеху і перамог» у Варшаве

17.08.2022 17:00 - 19:00 Беларускі Моладзевы Хаб (pl. Konstytucji 6) Бясплатнае

17 жніўня а 17-й завітайце ў Беларускі Моладзевы Хаб на сустрэчу, прысвечаную інклюзіі ў Беларусі.



Дата: 17 жніўня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, pl. Konstytucji 6, Варшава


Госці распавядуць аб інклюзіўнасці па-беларуску, аб якой яны ведаюць лепш за многіх. Хто яны і чаму варта іх паслухаць?


Эльвіра Каралёва, мастацтвазнаўца, менеджарка культурных праектаў і аўтарка інклюзіўнага праекта па сацыялізацыі маладых людзей з інваліднасцю «Я прыеду»;


Андрэй Бардухаеў-Арол, стваральнік прыватнага гомельскага тэатру «Team Theatre», акцёр. Першы ў Беларусі разам з тэатрам паставіў спэктакль для невідушчых дзяцей;


Саша Аўдзевіч, актывіст з Ліды, стваральнік сеткі інклюзіўных кавярняў, які цяпер ладзіць кругасветку на ручным ровары.

Уваход вольны!

Прыходзьце альбо глядзіце анлайн-трансляцыю па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Сустрэча з Аксанай Прус у Беластоку

26.07.2026 (15:00 - 17:00) Хаб «Новая зямля» (ul. Św. Rocha 5 lok. 32)

Кубак Мелказёрава ў Варшаве

01.08.2026 (10:00 - 14:00) AWF (ul. Marymoncka 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ