Сустрэча з Анастасіяй Бабровай

27.11.2016 12:00 - 14:00 Крама "Вкусночай" (пр-т Машэрава, 18) Уваход вольны

Мы працягваем наш новы сумесны праект “«ВкусноЧайные» сустрэчы з РТБД” з крамай чая «ВкусноЧай»

27 лістапада а 12 гадзіне адбудзецца другая сустрэча.
На гэты раз з цудоўнай актрысай і цікавай жанчынай Анастасіяй Бабровай.

Насця працуе ў РТБД з 2007 года. Таксама вядомая гледачу па ўдзелу ў іншых тэатральных праектакх і кіно.
«Хачу верыць, што маё жыццё не з’яўляецца працай. Аднойчы, прачнуўшыся і прыйшоўшы ў свой любімы тэатр, я зразумела, што ён мой дом і мне балюча без яго. Так, без сваёй прафесіі, напэўна, не змагу пражыць. Але шчасце – гэта не толькі прафесія, але і людзі. Я прапускаю праз сябе многіх герояў, і гэта дазваляе мне пазнаваць свет шырэй і цікавей. Успамінаючы словы Ранеўскай: «Граць на сцэне, у жыцці – ніколі». Імкнуся прытрымлівацца гэтага прынцыпу. Аднойчы я выкарыстала сваю прафесію ў жыцці і зразумела, што гэта вельмі страшна: можна паверыць глупству. Таму хачу быць проста Анастасіяй Бабровай », – прызналася ў фотапраекце «Акцёры без грыму» Анастасія Баброва.

Уваход на сустрэчы бясплатны з ўмовай набыцця чая або іншых прадуктаў крамы на суму не менш за 5 рублёў. Фармат сустрэчы прадугледжвае камерную атмасферу, таму колькасць месцаў абмежавана. Патрэбна рэгістрацыя: https://goo.gl/forms/jekBAdp7eB1wNnct2


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

25.07.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ