Света Бень у Амстэрдаме

20.04.2024 14:15 - 22:00 de Boomspijker (Recht Boomssloot 52) ад 15 еўра
 

У суботу, 20 красавіка, Света Бень дае ў Амстэрдаме адразу тры выступы. Па-першае, спадарыня Света зайграе спектакль для ўсёй сям’і «Беспрацоўнае дрэва».





Дата: 20 красавіка

Час: 14.15 і 16.30 (час мясцовы)

Месца: de Boomspijker, Recht Boomssloot 52, Амстэрдам 


Будзе два паказы — у 14.15 і ў 16.30! 

Запрашаюцца дзеці ад 5 гадоў і добра выхаваныя дарослыя. 


Гэта гісторыя дрэва, якое змушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала... дрэвам. Яго чакае дарога, напоўненая прыгодамі — то цудоўнымі, то небяспечнымі, а то і абсалютна нечаканымі. 

У гэтым монаспектаклі выкарыстоўваюцца тэатральныя лялькі і аб’екты, створаныя берлінскай мастачкай Лінай Хесінай. 

Гісторыю прыдумала, расказвае і паказвае актрыса і рэжысёрка Света Бень. 

Музыка — Лёня Башаркевіч. 

Працягласць — 1 гадзіна. 

Спектакль ідзе на рускай мове.


 Квіткі коштам 20 еўра стандартны, 35 еўра за дзіця і аднаго дарослага ці 15 еўра толькі для дзіцяці можна набыць па спасылцы.
 


Па-другое, увечары таго ж дня, 20 красавіка, Света Бень грае ўтульны і аптымістычны вясновы кватэрнік «Камета не прыляцела».


Дата: 20 красавіка

Час: 19.30 (час мясцовы)

Месца: de Boomspijker, Recht Boomssloot 52, Амстэрдам 



У праграме знойдзецца месца і гучным песням, і зусім ціхім, і пяшчотным, і пранізлівым, і вясёлым, і зусім наадварот.

 Між тым, касмічныя аб’екты будуць бесперабойна рухацца па сваіх маршрутах, і ніводная камета не ўпадзе падчас канцэрту, на радасць (ці не) гледачам. 

Квіткі коштам 25 еўра бярыце па той жа спасылцы.








Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Лекцыя «Рамантыка кветак: унікальны код» у Мінску

04.06.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пятая зала рускага мастацтва) (вул. Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ