Свята млынара ў Азярцы

20.04.2024 14:00 - 15:00 музей народнай архітэктуры і побыту 12 рублёў


У суботу, 20 красавіка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — «Свята млынара».






Дата: 20 красавіка

Час: з 14:00 да 15:00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 



Млын — пабудова для размолу зерня. З ім звязваецца шэраг павер’яў. 

Лічылася, што млынары маюць стасункі з нячыстай сілай. Іх паважалі як вельмі моцных чараўнікоў і лічылася, што ўдзень малолі зерне людзі, а ўначы — чэрці. 

Валадары ветракоў, каб зноў выклікаць вецер, для прыкладу, кідалі некалькі жменяў мукі, што было своеасаблівай ахвярай ветру. 

А на Барысаўшчыне, тыя, хто працавалі на вадзяных млынах, у дзень святога Марціна елі гусей і казалі: «Марцін святы — губіцель гагаты».


Вас чакае: 

Святочнае шэсце да млына з в. Даматканавічы; 

Млынарскія чароўныя казкі; 

Абрады, якія накіраваны на добрую працу млына; 

Экскурсія па млыну з вёскі Даматканавічы.



 Кошт квіткоў: для дарослых — 12 рублёў; студэнтаў — 6 рублёў; школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.






Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

višniovy tort у Познані

05.06.2026 (19:00 - 23:00) Dragon Social Club (Zamkowa 3/5)

Арцём Невыважук у Кракаве

13.06.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ