Святочная «Мова Нанова» з Мікітам Мелказёравым у Варшаве

21.02.2022 18:30 - 20:30 Беларускі Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

21 лютага «Мова Нанова з Варшавы» кліча адсвяткаваць разам Дзень роднай мовы.



Дата: 21 лютага

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Хаб, pl. Konstytucji, 6, Варшава

Удзельнікаў чакаюць гульні і інтарактывы, а таксама ўжо традыцыйная дыктоўка — гэтым разам паводле рамана «Мова» Віктара Марціновіча.

Рызынкай праграмы стане выступ нашых малодшых слухачоў і слухачак «Мовы Нанова», а трускаўкай на торце будзе бамбезны госць, знакаміты журналіст Мікіта Мелказёраў.

Далучайцеся.


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ