Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

05.08.2023 - 06.08.2023 10:00 - 19:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 4б) ад 7 рублёў

Гэтымі выходнымі, 5 і 6 жніўня, у Батанічным садзе — зноў вялікі сямейны гульнявы ​​фестываль «TOYDAY».



Дата: 5 і 6 жніўня

Час: з 10.00 да 19.00

Месца: батанічны сад, вул. Сурганава, 4б, Мінск 


Арганізатары рыхтуюць шмат забаў, гульняў і квэстаў для ўсёй сям’і.


Глядзіце, колькі ўсяго будзе:

 Сямейны квэст з падарункамі 

Гіганцкая надзіманая паласа перашкод і картынг 

Маштабная пляцоўка гульні ў Лазертаг і Энгры Бёрдс

 Спартыўныя пляцоўкі, дзе можна будзе пагуляць у футбол, вялікі тэніс, настольны тэніс, трапіць на трэніроўку па караце ці гімнастыцы

 Школы англійскай мовы і школы развіцця 

Лекторый з вядомымі дактарамі 

Гульнятэкі, робаты і кампутарныя майстар-класы 

Малышковая тэрыторыя 

Буккросінг і гучныя чытанні 

Вялікая тэатральная пляцоўка з майстар-класамі і выступленнямі 

Пляцоўка Сіла Рода з майстар-класамі і духоўнымі практыкамі 

Тэатры для дзетак, навуковае шоу і водныя бойкі, цік-ток-челенджы і пенныя дыскатэкі, аніматары і бурбалкі 

Прыгожыя людзі, яркія кветкі, любімая музыка і смачная ежа!

Квіткі: дзецям да трох гадоў — бясплатна, сталейшым дзецям — 7 рублёў, дарослым — 14 рублёў

Шматдзетныя сем’і аплочваюць толькі дарослыя квіткі, дзецям — бясплатна. Усе актыўнасці ўключаны ў кошт квітка. 

Набыць квіткі можна ў касе батанічнага сада ці па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ