Сямейны фэст «TOYDAY. Справы сямейныя» ў Мінску

13.08.2022 - 14.08.2022 11:00 - 19:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в) 12 рублёў

13 і 14 жніўня ў Батанічным садзе пройдзе вялікі сямейны гульнявы ​​фестываль «TOYDAY. Справы сямейныя».



Дата: 13 і 14 жніўня

Час: з 11.00 да 19.00

Месца: батанічны сад, вул. Сурганава, 4б, Мінск

Арганізатары абяцаюць шмат забаў, гульняў і квэстаў для ўсёй сям’і. Фішачка фэста — показаць, што нават хатняя руціна можа прыносіць радасць. Вы будзеце займацца ўборкай, шопінгам, рамонтам, хатнімі справамі — і ўсё гэта ў гульнявой форме!


Глядзіце, колькі ўсяго будзе:

сямейны квэст з салодкімі падарункамі ад «Віцьбы»;

гіганцкая надзіманая паласа перашкод;

лазертаг для дзяцей і ўсіх, хто адчувае сябе дзіцем, нягледзячы на ​​ўзрост;

некалькі вялікіх спартовых пляцовак, дзе можна будзе пагуляць у футбол, вялікі тэніс, хакей на траве, патрапіць на трэніроўку па карацтэ або гімнастыцы;

тэрыторыя ангельскай мовы і ангельскіх мнемакартак;

дзве музычныя пляцоўкі, дзе кожны можа паспрабаваць сябе ў ролі Джона Бонэма ці Фрыдэрыка Шапэна;

гульнятэка з настолкамі на любы густ і ўзрост;

скаладром для пераадолення сваіх страхаў;

пляцоўка з робатамі, віртуальным цірам і камп’ютарнымі гульнямі;

малышковая тэрыторыя з пелянальнай зонай і рэлакс-шэзлонгамі для адпачынку;

вялікая тэатральная пляцоўка з майстар-класамі па харэаграфіі, акцёрскім майстэрстве;

мантэсоры-гульнятэка для самых маленькіх;

пляцоўка праграмавання і навуковая майстрылка;

3D-дызайн і кіраванне квадракоптарам;

пляцоўка «Сіла Рода» з майстар-класамі і духоўнымі практыкамі;

некалькі творчых пляцовак з майстар-класамі, дзе кожны зможа зрабіць сувенір на памяць;

тэатр для малых, навуковае шоу з вадкім азотам, мыльныя бурбалкі і іншыя актыўнасці;

дыскатэка 90-х для дзетак, якія выраслі ў 90-я;

і канешне, смачная ежа.


Квіткі: дзецям да трох гадоў — бясплатна, сталейшым дзецям — 6 рублёў, дарослым — 12 рублёў. Шматдзетныя сем’і аплочваюць толькі дарослыя квіткі, дзецям — бясплатна.


Набыць квіткі можна ў касе батанічнага сада ці па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Арышчанкі і Алены Ліпінскай «Зрух» у Мінску

17.04.2025 19:00 - 18.05.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Творчая сустрэча «Вершы. Віно. Вінілы» ў Гданьску

16.05.2025 (19:00 - 22:00) Le Delice (Wały Jagiellońskie 34 (2-і паверх))

Народзіны Яны Вольскай у Варшаве

18.05.2025 (17:15 - 20:00) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a)

Вясновы Вайцюшкевіч у Сопаце

30.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr Atelier (al. Mamuszki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ