«ТЭАРТ»: паказ харэаграфічнага спектакля «CZTERDZIEŚCI»

08.10.2018 19:00 - 19:00 Центральный дом офицеров (ул. Красноармейская, 3) Бясплатнае

Пачатак кастрычніку будзе яркі: у рамках VIII Міжнароднага форуму тэтральнага мастацтва «ТЭАРТ» адбудуцца паказы харэаграфічных спектакляў «Жніво» і «CZTERDZIEŚCI». Унікальнасць Польскага тэатра танца, які прывозіць спектаклі да мінскіх глядачоў, складаецца ў сінтэзе харэаграфіі і драматычнага іскуства. Спектаклі будуць прадстаўлены ў рамках праграмы інстытута Адама Міцкевіча «Культурныя масты» і пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

8 кастрычніка на сцэне Цэнтаральнага дома афіцэраў – пастаноўка знакамітага нарвежскага харэографа, рэжысёра і Члена гільдыі пісьменнікаў Нарвегіі Джо Стромгрэна. Спектакль «40» шматпланавы: на першым месцы біяграфія звычайнай жанчыны, якая радуецца і перажывае, набывае і губляе, сумняваецца ў сабе і змагаецца з цяжкасцямі. Калі ж прыглядзецца да сітуацыі лепей – гледачу адкрываецца гісторыя сарака гадоў жыцця чалавека і краіны, чалавека ў краіне і краіны ў чалавеку. Гісторыя гераіні – унікальны вопыт пошуку кампрамісу паміж сваімі амбіцыямі і абставінамі, у якіх чалавек вымушаны існаваць.

Польшча мовай танца: харэаграфічныя спектаклі на форуме «ТЭАРТ»

Пастаноўка «Czterdzieści» адлюстроўвае тэмпераменты і характары польскай нацыі. Стваральнік спектакля рэжысёр-харэограф Джо Стромгрэн выкарыстоўвае мову танца, каб паказаць узаемадзенне краіны і кожнага чалавека, які жыве ў ёй. «40» паведамляе пра розныя спосабы ўспрымання свету. Польскія тэатральныя крытыкі адзначаюць, што гераіня спектакля захавала веру ў лепшае і не зламіла сябе пад уздзеяннем знешняга свету, а таксама называюць спектакль «мудрым расповедам пра жыццё, які часам бывае жахлівым і змрочным, а часам вясёлым і трапным».

Набыць квіткі можна на сайтах teart.by, bycard.by, kupalauski.by, smsbilet.by. Даведкі па тэлефоне: +375444904899 (квіткі), +375257241236 (прэс-служба).


Вам можа быць цікава

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава Уладзіслава Бохана «Навіны зніадкуль» у Нахадзе

26.06.2025 18:00 - 14.09.2025 17:00 GVUN Malá — Španielova pasáž (Plhovská 862)

«Irdorath» у Празе

18.07.2025 (18:00 - 22:00) Gauč na Výstavišti (Výstaviště 415)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ