«ТЭАРТ»: паказ харэаграфічнага спектакля «Жніво»

09.10.2018 19:00 - 19:00 Центральный дом офицеров (ул. Красноармейская, 3) Бясплатнае

Пачатак кастрычніку будзе яркі: у рамках VIII Міжнароднага форуму тэтральнага мастацтва «ТЭАРТ» адбудуцца паказы харэаграфічных спектакляў «Жніво» і «CZTERDZIEŚCI». Унікальнасць Польскага тэатра танца, які прывозіць спектаклі да мінскіх глядачоў, складаецца ў сінтэзе харэаграфіі і драматычнага іскуства. Спектаклі будуць прадстаўлены ў рамках праграмы інстытута Адама Міцкевіча «Культурныя масты» і пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

9 кастрычніка ў рамках міжнароднай праграмы пакажуць «Жніво» ў пастаноўцы Ігара Гашкоўскага заснаваны на п’есе «Вяртанне Адысея» Станіслава Выспяньскага. Спектакль «Жніво», створаны Ігарам Гашкоўскім сумесна з харэографам Івонай Пасіньскай, запрашае глядачоў акунуцца ў свет нацыянальнай польскай культуры. Дзеянні разгортваюцца ў сельскай мясцовасці: акцёры рухаюцца вакол нябачнага цэнтра. Гэты рух стварае атмасферу святкавання дня летняга сонцастаяння. Пастаноўка распавядае пра традыцыі ўборкі збожжа і пра тое, як цесна звязаны працэс вырошчвання ўраджаю з жыццем чалавека.

Польшча мовай танца: харэаграфічныя спектаклі на форуме «ТЭАРТ»

У спектаклі «Жніво» рэжысер Ігар Гашкоўскі зрабіў акцэнт на цесны, амаль інтымны кантакт паміж акцёрамі і аўдыторыяй. Таксама над спектаклем працавала харэограф Івона Пасіньска – тэатральны тэарэтык, мастацкі кіраўнік кампаніі Movements Factory. У якасці музычнага суправаджэння выкарастаны песенныя кампазыцыі польскага спевака і інструменталіста Адама Струга.

Польскі тэатр танца, які прывезе спектаклі «Жніво» і «CZTERDZIEŚCI», існуе з 1973 года, калі пад кіраўніцтвам Конрада Джэвіцкага група танцоўшчыкоў пачала ставіць уласныя пастаноўкі. Польскі тэатр прайшоў цікавы шлях развіцця: ад класічных балетаў да сучасных жанраў. Зараз тэатр сцірае любыя межы, як жанравыя, так і стылістычныя, выходзячы за рамкі традыцыйных выканальніцкіх форм.

Набыць квіткі можна на сайтах teart.by, bycard.by, kupalauski.by, smsbilet.by. Даведкі па тэлефоне: +375444904899 (квіткі), +375257241236 (прэс-служба).


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ