Традыцыйныя беларускія танцы ў Беластоку

19.03.2023 17:00 - 19:00 хаб «Новая Зямля» (Wyszyńskiego 6A) Бясплатнае

У нядзелю, 19 сакавіка, у хабе «Новая Зямля» — танцавальныя заняткі!




Дата: 19 сакавіка

Час: з 17.00 да 19.00 (час мясцовы)

Месца: хаб «Новая Зямля», Wyszyńskiego 6A, Беласток


Тут вучаць і танчаць беларускія традыцыйныя танцы пад дуду і электронныя запісы.

«Верабей», «Млын», «Мяцеліца», полька-бабка — адурэць колькі ўсяго вашым ножкам танчыць!

Прыходзьце, нават калі вы ніколі не танцавалі. Калі вы любіце беларускую культуру. Калі цікаўныя, як ужывую гучыць дуда. Калі хочаце адпачыць напрыканцы тыдня ў добрай кампаніі.

Што ўзяць: зменны зручны абутак і зручнае адзенне, пітную ваду, цішотку на змену (будзе горача!).

Уваход вольны, вітаюцца данаты!




Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Беларускае вяселле ў Зарачанцы

24.05.2026 (14:00 - 16:00) дом народнай творчасці (вул. Цэнтральная 48А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ