«Яе звалі Ліза». Ціхі марш памяці Лізы ў Варшаве

06.03.2024 18:00 - 20:00 (Żurawia 47) Бясплатнае

У сераду, 6 сакавіка, беларусы Варшавы далучаюцца да маршу ў памяць Лізы, згвалтаванай і забітай у цэнтры Варшавы.

«Мы не хочам больш баяцца. Мы не хочам, каб баяліся нашы дочкі і тыя, хто прыехаў у Польшчу ў пошуках бяспекі.

Мы будзем маршыраваць па вуліцах, каб Ліза не была забытая. Мы хочам, каб вуліцы нарэшце сталі для нас бяспечнымі

Мы выступаем, каб палітыкі нарэшце пачулі, што трэба змяніць юрыдычнае вызначэнне згвалтавання, бо яно не абараняе людзей, якія пацярпелі ад гвалту і якія «не крычалі».

Мы стаміліся жыць у небяспецы і страху перад сэксуальным гвалтам.

Мы не хочам баяцца, калі ідзём адны. Ліза ішла адна. Цяпер мы павінны ісці ўсе разам,» — кажуць арганізатаркі.

Трагедыя Лізы адбылася ў цішыні. Дапамогі ёй не аказалі, бо яна не крычала.

Многія людзі не крычаць падчас згвалтавання — у выніку дысацыяцыі, адмаўлення або страты прытомнасці.

Маўчанне не азначае згоды. Яно можа быць крыкам аб дапамозе.

Шэсце пройдзе ў рэжыме цішыні.

Марш рушыць ад месца злачынства на Żurawia 47 да Палаца культуры і навукі.

Апранайцеся ў чорнае і ўшаноўвайце памяць Лізы, як лічыце патрэбным.

Дата: 6 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Żurawia 47, Варшава


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава Уладзіміра Цэслера «Belonging Adrift» у Вільні

17.06.2026 10:00 - 30.06.2026 19:00 LDS Projektų erdvė (Vokiečių g. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ