Творчая сустрэча з пісьменнікам Марусам Івашкявічусам у Вільні

23.05.2023 16:50 - 19:00 ЕГУ (Savičiaus g. 17) Бясплатнае
У аўторак, 23 траўня, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт ладзіць творчую сустрэчу з пісьменнікам Марусам Івашкявічусам.


Дата: 23 траўня

Час: 16.50 (час мясцовы)

Месца: ЕГУ (аўд. 221), Savičiaus g. 17, Вільня

Адбудзецца сустрэча ў межах курсу «Родная Еўропа: літаратурная геаграфія сучаснай беларускай, літоўскай, польскай, украінскай культуры». Вас чакае шчырая размова пра літаратуру і тэатр, гісторыю і сучаснасць, вайну і дыктатуру, культуру і кэнсэлінг, Украіну і Беларусь і шмат што іншае.

Марус Івашкявічус (1973) — аўтар раманаў «Гісторыя з хмары» і «Зялёныя», а таксама шэрагу тэатральных п’есаў. Чалавек года, паводле Літоўскага радыё, за ініцыятыву Марша памяці ахвяраў Халакосту (2016).


Спадар Марус мае беларускія карані, не раз наведваў нашую краіну і напісаў эсэ «Быў у Беларусі, альбо Спроба прымусіць кроў загаварыць» (2006).

Мадэратар — паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Дзіма Нарышкін у Гданьску

12.07.2026 (19:00 - 21:00) Bar 107 (Ogarna 107)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

17.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ