У РАМКАХ VІ МІЖНАРОДНАГА ФОРУМУ ТЭАТРАЛЬНАГА МАСТАЦТВА «ТЭАРТ»
ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА З ПОЛЬСКІМ РЭЖЫСЁРАМ ПАЎЛАМ ПАССІНІ, А ТАКСАМА З ТВОРЧАЙ КАМАНДАЙ ФІЛЬМА-СПЕКТАКЛЯ «ДЗЯДЫ»
Праект складаецца з творчай сустрэчы, а таксама прэзентацыі фільма-спектакля «ДЗЯДЫ» па паэме Адама Міцкевіча. Пастаноўка створана сіламі творчай каманды з Польшчы і Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Яе ўдзельнікі – лаўрэаты прэстыжных прафесійных прэмій і конкурсаў.
ФІЛЬМ-СПЕКТАКЛЬ «ДЗЯДЫ»
Пастаноўка і музычнае афармленне – Павел Пассіні (Польшча)
Мастак-пастаноўшчык – Алена Лола Лолі (Польшча)
Сцэнічная версія – Патрыцыя Даловы (Польшча)
Відэа – Марыя Пожыц (Польшча)
Пераклад з польскай мовы Сержа Мінскевіча
Памочнік рэжысёра – Гжэгаж Грэцас
Каардынатар – Марына Дашук
У ролях: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Ляўчук, Вячаслаў Цыцкоўскі, Алег Бузук, Сяргей Пяткевіч, Дзяніс Сарока, Міхаіл Ільіч, Генадзь Чурыкаў, Яўген Рэкеш, Вольга Жук, Кацярына Яцкавец, Наталля Вараб’ёва, Ала Омесь, Дар’я Старасотнікава, Таццяна Строк, Іван Гізмант
Паэма «Дзяды» Адама Міцкевіча – гэта частка нашай агульнай гісторыі, беларускай і польскай, у якой нацыянальная ідэнтычнасць не тое, што нам дадзена звыш, а тое, што мы ствараем самі.
У аснове сюжэта брэсцкай пастаноўкі ляжыць дэтэктыўнае раследаванне ў адной з маленечкіх вёсак Палесся, мэта якога – выявіць ініцыятараў меркаванай змовы супраць цара. Рухавіком сюжэту становіцца Паэт-вандроўнік, які шукае адказы на пытанні, разгадку якіх сёння ведаюць толькі мерцвякi. Аднаўляючы абрад Дзядоў, ён надзяляе жывых магчымасцю пачуць тых, хто сышоў, каб зразумець, дараваць і дазволіць мёртвым супакоіцца з мірам.
Абрадавая тэатральная форма, якую развіваюць у сваім спектаклі пастановачная група з Польшчы і брэсцкія акцёры, дапамагае ўвасобіць гісторыі, якія немагчыма расказаць словамі, але можна паказаць і раскрыць пры дапамозе гледачоў.
Сустрэча адбудзецца 4 кастрычніка 2016 года а 17-й гадзіне ў зале Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь па адрасе вул. Някрасава, 3