Творчая устрэча з Алегам Лукашэвічам у Мінску

18.08.2022 18:30 - 20:30 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) ад 8 да 12 рублёў

18 жніўня Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на творчую сустрэчу з рэжысёрам цыклу дакументальных фільмаў «Эпоха Марка Шагала» Алегам Лукашэвічам. 


Дата: 18 жніўня

Час: 18.30

Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск


На сустрэчы пакажуць самыя цікавыя моманты з усяго цыклу фільмаў, а спадар Алег раскажа пра свой досвед "спазнавання" Шагала падчас кіназдымак ды адкажа на пытаннечкі публікі. 

Падчас здымак гэтага цыклу, а таксама серыі фільмаў «Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Беларусі» Алег Лукашэвіч і другі рэжысёр Аляксандр Аляксееў супрацоўнічалі са сваякамі мастака, напрыклад, сустракаліся з сынам Марка Шагала – Дэвідам Макнілам


Для ўдзелу патрэбна зарэгістравацца па спасылцы, бо колькасць месцаў абмежаваная. 


Альбо вы можаце адразу набыць квіток на лекцыю вось па гэтай спасылцы, і тады вы будзеце зарэгістраваны на лекцыю аўтаматычна. 

У кошт квітка ўключана таксама наведванне выставы «Шагал. La Bible»):

12 рублёў – дарослыя;

10 рублёў – студэнты дзённай формы навучання;

8 рублёў – пенсіянеры, навучэнцы школ, гімназій, ПТВ, ССНУ, шматдзетныя сем'і, інваліды III групы.



Вам можа быць цікава

Выстава Сашы Вялічка «Выклік на дыван» у Лодзі

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 Kamienica Hilarego Majewskiego (11 Włókiennicza Street)

Максім Знак у Празе

12.07.2026 (16:00 - 18:00) Kkafe Střelecký ostrov (Střelecký ostrov 336)

Паказ фільма «Купала» ў Браціславе

15.07.2026 (19:30 - 21:30) Romerov dom (Zámočnícka 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ