• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Творчая вечарына Уладзіміра Мароза «Шлях да гары»

Пачатак: 26.02 (17:00)
Канец: 26.02 (19:00)
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
(Мінск, вул. Акадэмічная, 5)
Google

26 лютага а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца творчая вечарына «Шлях да гары» – прэзентацыя новай паэтычнай кнігі Уладзіміра Мароза «Крыжы на ростанях».

Уладзімір Мароз як творчая асоба чалавек шматгранны – паэт, празаік, эсэіст, сцэнарыст, кінарэжысёр. Па першай адукацыі архітэктар (БПІ, 1975), пасля скончыў літаратурны інстытут імя А.М.Горкага ў Маскве (1983). Працаваў на «Інтэграле», у інстытуце «Мінскпраект», Дзяржкіно БССР, на кінастудыі «Беларусьфільм», у часопісе «Бярозка». З 2005 года – вядучы рэдактар студыі «Летапіс» Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Больш трыццаці гадоў яго творчае жыццё звязана з беларускім дакументальным кіно. Па сцэнарыях У.Мароза знята звыш 65-ці дакуметальных стужак, звернутых да гісторыі і культуры Беларусі. Яшчэ пяць фільмаў ён зняў як кінарэжысёр. Шэраг карцін адзначаны прызамі міжнародных кінафестываляў. Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», медалём Саюза беларускіх кінематаграфістаў «За выключныя заслугі ў беларускім кінематографе».
Важкі даробак яго і на літаратурнай ніве – 19 кніг паэзіі, прозы, эсэ. Паэтычныя зборнікі «Пяшчотны дотык», «Голас», «Рэй», «Хутаранская зорка», «Дабрадаць», «Шляхцянка-восень», кнігі прозы і эсэ «Беларускі храм», «Мінск старадаўні і малады» «За брамай забытых мелодый», «Мінск.Верхні горад», «Магілёў» і іншыя.

Уладзімір Вікенцьевіч – ураджэнец горада Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Але ён і коласаўскі зямляк, другая «малая радзіма» паэта – слынная Мікалаеўшчына, адкуль родам маці Дзіна Канстанцінаўна, у дзявоцтве Міцкевіч, дзе ў спадчыну ад деда Міцкевіча Канстанціна Антонавіча засталася хата недалеч Нёмана, якая сёння з’яўляецца радзінным кутком паэта.

У доме Якуба Коласа 26 лютага будзе паказаны відэаролік аб кінематаграфічнай творчасці сцэнарыста і кінарэжысёра, прадстаўлена новая кніга паэзіі Уладзіміра Мароза «Крыжы на ростанях». У вечарыне прымуць удзел мастак кнігі Марына Мароз, пісьменнікі Андрэй Федарэнка, Уладзімір Ягоўдзік, Валерый Стралко, Язэп Янушкевіч, кінаэжысёры Мікалай Князеў і Яўген Сяцько, а таксама бард Аляксей Нежывец, які прэзентуе песні на вершы паэта.

Творчая вечарына пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by
Будзем рады бачыць Вас у гасцінным Доме Коласа!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип