Творчы вечар «BELARUS MUST GO ON» з Маргарытай Ляўчук і Таццянай Лойшай у Сіэтле

19.07.2022 19:00 - 21:00 Art for Hearts (21820 NE 56th St) ад 40 даляраў

19 ліпеня беларусаў Сіэтла запрашаюць на беларускую вечарыну-канцэрт з удзелам опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, якой будзе акампанаваць піяністка Таццяна Лойша.



Дата: 19 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Art for Hearts, 21820 NE 56th St, Redmond, WA 98053 


Канцэрт ладзіцца ў межах Тыдня беларускай культуры.

Будуць беларускія ды украінскія народныя спевы, старадаўнія песні і нашыя сакральныя творы, а таксама сусветная класіка.


Колькасць месц абмежавана, таму спяшайцеся набыць квіток. Ахвяраванне — ад $40 за дарослага (VENMO @Seattle-Draniki / PAYPAL seattle.belarusians@gmail.com / CASH in doors).


Прыбытак ад творчага вечара часткова будзе пералічаны ў падтрымку абаронцаў Украіны і дзецям, пацярпелым ад вайны.


Вечарына будзе на адкрытай пляцоўцы, таму бярыце з сабой крэслы.


Info: +1(857)9190811 Людміла.




Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

13.09.2026 (12:00 - 14:00) (паведамяць удзельнікам)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ