Творчы вечар Людмілы Сільновай у Мінску

21.05.2026 19:00 - 21:00 Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 5 BYN
У чацвер, 21 траўня, у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца Творчы вечар Людмілы Сільновай «На празрыстай мове…».

У адным з вершаў сваёй першай кнігі паэтка Людка Сільнова напісала: «Я не імкнуся быць каханай, мне дастаткова – нечаканай» – і на працягу ўсёй сваёй творчасці яна імкнецца адпавядаць агучаным словам.

Калі фармуляваць дакладней, то гэта «імкненне» ідзе ў яе знутры па-за воляй самой аўтаркі натуральным чынам, праз тое чым яна ёсць.

Таму і бачым на старонках паэтычных кніг Людкі Сільновай тую разнастайнасць тэм і формаў, якія імкнуцца як мага далікатней перадаць чым можа быць паэзія – ад класічных твораў да візуальных формул («Рысасловаў»).

Працягваецца пошук і ў новай кнізе паэткі «На празрыстай мове радзімы», якая выйшла зусім нядаўна.

То завітвайце паслухаць выдатныя вершы, паразважаць пра паэтычныя пошукі і эксперыменты, а таксама пазнаёміцца з новай кнігай Людкі Сільновай.

Уваход – 5 рублёў.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ