«У госці да Скарыны» свята, прысвечанае Міжнароднаму дню музеяў

21.05.2016 12:00 - 15:00 Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) 9 100 - 14 000

21 мая 2016 г. у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца незвычайнае свята, прысвечанае Міжнароднаму дню музеяў і напоўненае разнастайнымі забавамі пад назвай «У госці да Скарыны».

Чаму свята прысвечана беларускаму першадрукару і асветніку Францыску Скарыне? Адказаў на гэтае пытанне некалькі. Па-першае,  Скарына з’яўляецца бадай самым яркім творцам беларускай культуры, шматграннай і таленавітай асобай. Пазнаваць Скарыну – цікавы і не сумны занятак. Па-другое, у Музеі кнігі адбываецца ўнікальная выстава «Францыск Скарына і наш час», якая пацверджвае, што вобраз Скарыны трывала ўвайшоў у сучасную культурную прастору Беларусі. Гэта гістарычная постаць стане яшчэ больш зразумелай і роднай кожнаму ўдзельніку святочнай праграмы «У госці да Скарыны».

Праграма мерапрыемства:

12.00 – 13.00

Занятак-гульня на выставе «Францыск Скарына і наш час»

13.00 – 14.00

Камандныя і індывідуальныя гульні-спаборніцтвы па складванні пазлаў «Складзі Францыска Скарыну»

14.00 – 15.00

Выстава-конкурс на арыгінальную размалёўку

«Размалюй Францыска Скарыну»

Фарміраванне груп за 15 хвілін да пачатку пункта праграмы.

Удзел у праграме платны: 9 100 дзіцячы квіток, 14 000 дарослы квіток

Тэл. для даведак: (8 017) 293 27 82


Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Пляжны канцэрт Юры Стыльскага ў Гданьску

25.07.2026 (19:00 - 21:00) Клубны шацёр «Damora» (NCZ Stogi)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ