• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

“Усходні Новы год” у Нацыянальным мастацкім музеі

Пачатак: 09.02 (12:00)
Канец: 09.02 (12:00)
Нацыянальны мастацкі музей
(Мінск, вул. Леніна, 20)
Кошт: 10 бел. руб.
Google

9 лютага 2019 года (субота) а 12-й гадзіне Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у незвычайнай, незабыўнай і поўнай сюрпрызаў падзеі!  “Вясновае свята – 2019” перанясе дарослых і дзяцей у атмасферу святкавання Новага года ў краінах Далёкага Усходу. Вельмі радуе той факт, што свята стала свайго роду добрай традыцыяй, якую з задавальненнем ушаноўваюць госці музея ўжо некалькі гадоў.

Новы год у нашым звыклым уяўленні – гэта каляндарная змена, прымеркаваная да пэўнай даты. Для ўсходніх краін наступленне новага жыццёвага цыкла звязана са зменай пор года. Менавіта гэта падзея і адлюстроўвае Свята вясны, якое сімвалізуе сабой заканчэнне зімы, абуджэнне прыроды, набліжэнне чагосьці доўгачаканага, светлага і чыстага. Сімвалічнае абнаўленне жыцця – вось падабенства Новага года і Свята вясны.

У гэты цудоўны суботні дзень усіх гасцей чакае культурнае падарожжа па традыцыях Паднябеснай, Краіны ранішняй свежасці і Краіны ўзыходзячага сонца.

Праграма свята:

  • Вясновы палац: наведай і зрабі фотаздымак!
  • Напішы пажаданне і пакінь яго на прыгожым дрэве пажаданняў!
  • Я – Шчаслівая свінка! Сімвал 2019 года!

Ствары святочныя вобразы свінак!

  • Я люблю яркія колеры. А ты? Пакажы!
  • Святочная кітайская каліграфія: глядзі і спрабуй сам!
  • Традыцыйныя паштоўкі Карэі і Японіі!

Натхніся і стань аўтарам навагодняй паштоўкі па-ўсходняму!

  • Злаві ўсходні дух у кітайскай традыцыйнай гульні – шахматы!
  • Зрабі святочны галаўны ўбор!
  • “Прыгоды ПЯТАЧКА – 2019”

(Арт-майстэрня сцэнарыста і мастака-аніматара)

  • “Спячы” святочнае печыва

і атрымай у падарунак прадказанне на 2019 год!

  • Зрабі даруму і загадай жаданне!
  • Адкрый таямніцу кітайскіх загадак!
  • Адчуй душу ўсходняга навагодняга свята і перадай яго

вясновы настрой на хангыле і хірагане!

  • Пагуляем?! Ой, які твар!

(Фукувараі – японская традыцыйная гульня)

  • Вось табе плакетка: намалюй Вясну!
  • Давай пагуляем у Ют! (навагодняя карэйская гульня)
  • Let’s Make The Lunar Year Firecrackers!
  • Святочны веер!
  • Малюем навагоднюю шчаслівую рыбку далонькамі і пальцамі, лежачы на падлозе… Так!
  • Давай запусцім у вясновае неба над горадам навагоднія ліхтарыкі! (паштоўка)
  • Зрабі для свайго дома ліхтарыкі розныя, рознакаляровыя, прыгожыя!
  • Зрабі для сябе маску-сімвал 2019 года і адчуй навагодні настрой!
  • Пасялі свінак ва ўтульны карэйскі домік! (паштоўка)
  • Традыцыйная навагодняя кітайская гравюра.
  • Пераапраніся! Карэйскі ханбок, японскае кімано и касцюм з оперы “Кунь” табе да твару!
  • Вас чакаюць па-сапраўднаму цікавыя відэа з вандровак

па краінах Далёкага Усходу!

  • Зрабі на памяць фотаздымкі ўсіх гэтых імгненняў!

Паспрабуй убачыць усё і ўсюды прыняць удзел!

Упрыгож сабой гэты дзень!

Стань яркім у сваёй вопратцы, падобнай на вясновую кветку!

Ствары непаўторны святочны вобраз усходняй прыгажосці!

 

Узроставыя абмежаванні: 0+

Працягласць: 4+

 

Кошт уваходнага білета на свята для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – 10 бел. руб.

Сямейны білет (2 дарослых +3 і больш дзяцей) – 35 бел. руб.

 

Білеты можна набыць у касе музея з 26 студзеня.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. 327-45-62


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип