Вадзім Жылко, Мікола Кандратаў і Аляксея Нежавец у Лунінцы

21.11.2013 12:00 - 15:00 Unnamed Venue (Лунінец, Фрунзэ, 12) Бясплатнае

21 лістапада 2013 года ў Лунінцы ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудуцца творчыя сустрэчы Вадзіма Жылко, Міколы Кандратава і Аляксея Нежаўца. А 12-й гадзіне ў Лунінецкай раённай бібліятэцы Мікола Кандратаў прэзентуе новую кнігу паэзіі “Кроплі дажджу”, Вадзім Жылко пазнаёміць слухачоў з новымі выданнямі лунінецкіх літаратараў, а бард Аляксей Нежавец прадставіць агульнай увазе свае новыя і ўжо знаёмыя песні. А 14-й гадзіне ў рэдакцыі газеты “Информ-прагулка” будзе праведзена сустрэча з чытачамі і журналістамі недзяржаўнага штотыднёвіка.

Імпрэзы пройдуць па адрасе: Фрунзэ, 12. Усіх наведвальнікаў чакае цёплая атмасфера, а цікаўных і кемлівых – прызы.


Вам можа быць цікава

Выстава Цемры «Fragile» ў Познані

28.03.2025 17:30 - 14.06.2025 19:00 MAD Art Gallery (Mielżyńskiego 27/29)

Ноч музеяў у Варшаве

17.05.2025 12:00 - 24.05.2025 23:55 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

«Relikt» у Лодзі

17.05.2025 (19:00 - 21:00) klub Wooltura (Wólczańska 40/42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ