Варкшоп па відэагульнях паводле этнапраекта Šukańnie ў Вільні

22.04.2023 18:00 - 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае

У суботу, 22 красавіка, у CreateCulture Space адбудзецца варкшоп, падчас якога ўдзельнікі створаць відэагульню (візуальную навэлу), заснаваную на матэрыялах этнаграфічных экспедыцый праекта Šukańnie.



Дата: 22 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня


Сучасныя музеі выкарыстоўваюць відэагульні, каб дапамагчы наведвальнікам лепш зразумець гістарычныя перыяды і культуры.

На варкшопе вы створыце свой наратыў і прасочыце, каб ён укладваўся ў мноства магчымых сітуацый абранага перыяду часу, падбераце выявы і гук.

Вынікам варкшопа стане гульня, якую абмяркуюць і пройдуць усё разам.

Для ўдзелу ў варкшопе, калі ласка, напішыце аднаму з арганізатараў — @serj_tubash або @polina1880.

Уваход, здаецца, вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Урок роднай мовы з Алесем Бяляцкім у Варшаве

31.05.2026 (12:30 - 14:30) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Арцём Невыважук у Кракаве

13.06.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ