Вечар недарэчных пытанняў у Тбілісі

17.05.2023 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае


У сераду, 17 траўня, у каворкінгу «Кропка» — вечар недарэчных пытанняў. Гэта такія, якія вы даўно хацелі спытаць, але не ведалі ў каго і ўвогуле ўжо неяк і нязручна, але ж карціць!



 Дата: 17 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м ад плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным), Тбілісі


Хто такія небінарныя людзі?

Што значыць квір?

Як звяртацца да трансгендэрных людзей?

 Чаму правы ЛГБТК+ людзей — гэта правы ўсіх?

У форме ананімных пытанняў абмяркуюць усё, што вы хацелі даведацца, але баяліся спытаць пра ЛГБТК+, а таксама згуляюць у ролевую гульню.


Сустрэчу праводзіць ініцыятыва «Гэта Окей», а менавіта спадарыні Дар’я і Оля — актывісткі і трэнеркі нефармальнай адукацыі.

Мовы сустрэчы — беларуская і руская.


Удзел бясплатны, а зарэгістравацца можна па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ