Вечар салідарнасці з Паўлам Севярынцам у Варшаве

11.06.2024 18:00 - 20:00 Witryna Domu Wschodniego (плошча Канстытуцыі, 6) Бясплатнае


У аўторак, 11 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца вечар салідарнасці з Паўлам Севярынцам.







Дата: 11 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6 (правае крыло), Варшава



 Спадара Паўла арыштавалі 7 чэрвеня 2020. 

Праз год, 25 траўня, суддзя Магілёўскага абласнога суду Ірына Ланчава асудзіла Паўла Севярынца да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

На тым жа судзілішчы, якое праходзіла ў закрытым рэжыме, актывісты Яўген Афнагель і Андрэй Войніч атрымалі 7 гадоў пазбаўлення волі, Павел Юхневіч, Дзмітрый Казлоў і Максім Вінярскі — да 5 гадоў, Ірына Шчасная — 4 гадоў калоніі. 



У вечарыне ўдзельнічаюць сябры Паўла і паплечнікі па БХД Яўген Дудкін і Таццяна Малашчанка, Вячаслаў Сіўчык з руху салідарнасці «Разам», журналісткі Любоў Лунёва і Галіна Абакунчык

Будуць прачытаныя лісты з-за кратаў Міколы Статкевіча, Максіма Вінярскага, вершы Андрэя Войніча. 

Падчас імпрэзы можна будзе набыць кнігі і карціны спадара Паўла, скласці данаты на іх перавыданне. 



Уваход вольны.







Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Беларускамоўны нэтворкінг у Вільні

26.03.2026 (18:30 - 20:00) (адрас дашлюць удзельнікам асабіста)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

27.03.2026 (19:00 - 21:00) The Harrison (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ