Запрашаем вас у дзень вызвалення Мінска пракаціцца на роварах у музей-дачу Васіля Быкава, падыхаць брызам Мінскага мора і паблукаць па абшарах старажытнага Заслаўя!
Для нашай першай пост-апакаліптычнай пакатушкі мы выбралі гэты загарадны маршрут, бо ён дазваляе пазбегнуць карыстання грамадскім транспартам, пралягае, збольшага, па малалюдных дарогах і зялёных зонах, і амаль не прадугледжвае ўваходу ў якія-кольвек памяшканні.
Адно выключэнне - вельмі цікавы і атмасферны музей-дача Быкава, дзе экскурсавод і мы з вамі - апранем ненадоўга маскі для агляду дачнага дома легендарнага пісьменніка.
У мэтах бяспекі колькасць чалавек у групе строга абмежавана: 6 + гід.
Так нам не будзе цесна, і мы зможам трымаць неабходную дыстанцыю ў розных сітуацыях.
Кошт вандроўкі - 39 рублёў.
У кошт уваходзіць:
- экскурсійнае суправаджэнне прафесійнага велагіда на ўсім маршруце
- уваходны квіток і экскурсія па музеі-дачы Быкава
- 1 аднаразовая маска для ўваходу ў музей (апрануць маску трэба будзе абавязкова)
Пры неабходнасці, ровар можна ўзяць на пракат прама на месцы сустрэчы: пр-т Пераможцаў, 93 ("Драйв-спорт") са зніжкай 20% для ўдзельнікаў экскурсіі.
Усе ўдзельнікі перад пачаткам вандроўкі не павінны мець аніякіх сімптомаў прастудных захворванняў (у выпадку наяўнасці сімптомаў экскурсавод захоўвае права адмовіць экскурсанту ва ўдзеле ў экскурсіі), а таксама усе ўдзельнікі абавязуюцца прытрымлівацца правіла 3-х метраў сацыяльнай дыстанцыі адзін з адным.
Працягласць экскурсіі - 10 гадзін.
Для ўдзелу - дастаткова ўмення ўпэўнена катацца на ровары, асаблівай фізічнай падрыхтоўкі не патрабуецца. У маршруце прадугледжаны шматлікія прыпынкі і адпачынак у маляўнічых мясцінах.
Кантакты для запісу ў групу:
https://vk.com/mienski.vielaspacyr
https://www.facebook.com/mienski.vielaspacyr/
www.mienskbiketour.by
+375297040018 ( з 9 да 18, вайбер, ватсап, тэлеграм)
info@mienskbiketour.by
іншыя бескантактныя велаэкскурсіі ў ліпені '2020
03.07, 10-00 музей-дача Быкава - Мінскае мора - Заслаўе
08.07, 20-00 Таямніцы Лошыцкага парку
11.07, 10-00 авіямузей на Баравой - Раўбічы
15.07, 20-00 Тайны Лошицкого парка
18.07, 11-00 Мінскія прадмесці: Каралішчавічы
19.07, 10-00 Сёмкаўскі сядзібна-паркавы комплекс
23.07, 22-00 Ночная Лошица: тени и призраки старого парка
25.07, 11-00 Па лагеры смерці "Трасцянец"
30.07, 19-30 Таямніцы Лошыцкага парку
01.08, 10-00 музей-скансэн народнай архитэктуры - Гарадзішча на Менцы
06.08, 19.30 Тайны Лошицкого парка
- маршруты адабраны і пабудаваны з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі
- колькасць чалавек у групе строга абмежавана - не болей 6
- удзельнікі экскурсіі абавязуюцца выконваць правілы эпідэміялагічнай бяспекі
- мінімальная колькасць удзельнікаў у групе - 3
ІП Абрамчук Р., УНП 192201977