Восеньскія казкі на стужках ад «Дыяфільм live» ў Познані

10.09.2022 18:00 - 19:00 арт-прастора «МУ» (Fredry, 5/3) ад 15 злотых

10 верасня ў арт-прасторы «МУ» праект «Дыяфільм live» грае сямейны спектакль «Восеньскія казкі на стужках» для дзетак і іх бацькоў.



Дата: 10 верасня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: арт-прастора «МУ», Fredry, 5/3, Познань 


Бацькі змогуць паглыбіцца ў дзівосныя ўспаміны свайго дзяцінства, калі звычайная белая прасціна станавілася парталам у казачны свет. Дзеці пачуюць новыя ці ўжо забытыя старыя добрыя казкі, расказаныя з дапамогай чарадзейнага дыяпраектара.


Пасля казак хлопчыкаў і дзяўчынак чакае майстар-клас па ценявым тэатры, на якім яны разам створаць казачных персанажаў і прыдумаюць новую гісторыю ў промні праектара.


Працягласць 60-70 хвілін.

Узрост дзяцей 3+.

Квіткі — 15 злотых; дзіця + 1 дарослы = 20 злотых.


Арганізатары просяць браніраваць месцы праз дырэкт арт-прасторы.






Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Цымбальнае трыа «Ars Nova» ў Мінску (6+)

05.07.2026 (17:00 - 19:00) Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ