Вулічны мастак iNO у Беларусі

25.09.2015 18:00 - 21:00 Цэнтр Сучасных Мастацтваў (Някрасава, 3)) Бясплатнае

25-га верасня адбудзецца адкрытая сустрэча з вядомым грэчаскім вулічным мастаком iNO. Так, менавіта тым, чые працы можна бачыць у аглядах лепшага вулічнага мастацтва.

Мастак прылятае ў Мінск для стварэння сваёй новай манументальнай працы ў межах праекта URBAN MYTHS.

Будзем радыя бачыць на сустрэчы тых, хто мае што расказаць пра гісторыю ды сучасныя фішкі Мінска, каб натхніць мастака на стварэнне адмысловага “мінскага” сюжэта для свайго мюрала.

Міжнародны фестываль манументальнага мастацкага роспісу Urban Myth (Урбан Міфы) – гэта інтэрактыўны міжнародны стрыт-арт праект ад супольнасці SIGNAL і Цэнтра Сучасных Мастацтваў, у межах якога вулічныя мастакі паспрабуюць пераасэнсаваць гісторыю і сучаснасць Мінска ды стварыць свае мастацкія работы на аснове беларускіх гарадскіх народных традыцый.

Удзел зорак сусветнага стрыт-арт у праекце Urban Myths стаўся магчымым дзякуючы падтрымцы кампаніі Vizor Interactive ды прыватных мецэнатаў.
________________
Месца: Цэнтр Сучасных Мастацтваў (Някрасава, 3)
Час: 18:00


Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Куратар-talk з Дзінай Даніловіч у Мінску (16+)

28.03.2026 (17:00 - 20:00) НЦСМ (Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ