Вялікдзень у Азярцы

12.04.2026 13:00 - 14:00 Музей народнай архітэктуры і побыту, 16 BYN
У нядзелю, 12 красавіка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Вялікдзень.

Вялікдзень — найвялікшая хрысціянская ўрачыстасць, якая сімвалізуе адраджэнне, надзею і перамогу жыцця над смерцю. У гэты дзень вернікі адзначаюць Уваскрэсенне Хрыстова і пачатак новага, лепшага жыцця.

Свята мае глыбокія карані ў народнай культуры: калісьці з яго пачынаўся новы каляндарны год.

Традыцыйна святкаванне суправаджаецца асвячэннем вялікодных страў, гульнямі з яйкамі, песнямі і абрадамі.

Асаблівасцю беларускага Вялікадня з’яўляецца хаджэнне валачобнікаў, якія віншуюць гаспадароў і жадаюць ім здароўя, дастатку і добрага ўраджаю.

Вас чакае:

  • расповед пра традыцыі святкавання Вялікадня на Беларусі;

  • святочныя майстар-класы па ўпрыгожванні вялікоднага яйка і выцінанцы;

  • майстар-клас па развучванні валачобных песень;

  • абрад абыходу двароў валачобнікамі;

  • велікодныя гульні «Біццё і катанне яек»;

  • народныя гульні і танцы.

Квіткі: для дарослых — 16 рублёў, студэнтам, школьнікам і навучэнцам навучэнцаў — 8 рублёў, дашкольнікам уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Фэст «Нефільтраванае кіно» ў Вільні

10.04.2026 (19:00 - 22:00) Zolak Micro Art Residence (Vytenio g. 50D)

Выстава «Цяжкасці перакладу» ў Мінску (6+)

11.04.2026 17:00 - 24.05.2026 17:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Моўная кавярня ў Браціславе

13.04.2026 (17:00 - 19:00) Kácečko (Kamenné nám. 1/a)

Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні

18.04.2026 (17:30 - 19:30) Беларускі дом (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ