Велаэкскурсія “Легенды і міфы мінскіх нефармалаў канца 1980-х”

13.10.2017 19:00 - 19:00 Пасля запісу удзел бясплатны

эпатажная велаэкскурсія і сустрэча з паэтам Дз. Строцавым

13 кастрычніка, 19-00
удзел бясплатны, па запісе:
info@mienskbiketour.by
https://vk.com/mienski.vielaspacyr
https://www.facebook.com/mienski.vielaspacyr/
www.mienskbiketour.by

Ужо традыцыйна “Менскі велашпацыр” закрывае веласезон самай эпатажнай са сваіх велаэкскурсій. І ўжо традыцыйна – адбываецца гэта ў найменш прыдатны для ровараў час, у змрочны кастрычніцкі вечар.
Мінскія мастакі-авангардысты з арт-суполкі “Беларускі клімат”, адчуваючы сум і нуду узорнай савецкай сталіцы канца 1980-х, вырашылі напоўніць яе зданямі і прывідамі, рыцарамі і цмокамі, руінамі замкаў і таемнымі знакамі…
Вячэрнія прагулкі з эпатажнымі выхадкамі і бясконцае фантазіраванне творчых маладзёнаў на тэму знакавых гарадскіх аб’ектаў з цягам часу пераўтварыліся ў сапраўдны экскурсійны маршрут, які напоўніў горад новым містычным сэнсам, зусім іначай патлумачыў яго прастору, паходжанне і назву. У савецкі час за падобныя гісторыі можна было вельмі лёгка – нарвацца на гопніка, трапіць у пастарунак, атрымаць дыягназ. А сёння – мы запрашаем у гэтае падарожжа вас, прыхільнікі горада, гумару і прыгодаў.
Напрыканцы экскурсіі нас гасцінна будзе чакаць “Кальянная №1”, дзе мы сустрэнемся з вядомым паэтам Дзмітрыем Строцавым, удзельнікам суполкі “Беларускі клімат”, адным з аўтараў распаведзеных падчас экскурсіі гісторый.

іншыя бліжэйшыя экскурсіі:
15.10, 14-00 Водар Асмалоўкі: пешаходная экскурсія
29.10, 13-00 Мінскія навамучанікі: горад подзівгаў 1920-50-х гадоў

IП Абрамчук Р.М., УНП 192201977


Вам можа быць цікава

Выстава «Стратыграфія Заслаўя» ў Заслаўі (16+)

18.07.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава «Мова формы» ў Гомелі

04.09.2025 16:00 - 26.10.2025 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Спектакль «Экстрэмісты» ў Вільні (16+)

20.09.2025 (19:00 - 21:00) Дом польскай культуры ў Вільні (Naugarduko gatvė 76)

Ідрак Мірзалізадэ ў Рызе (18+)

26.09.2025 (21:00 - 22:30) kinoteātris K. Suns (Elizabetes iela 83/85)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ