Велаэкскурсія: “Вечаровы Лошыцкі парк “

13.09.2016 21:00 - 21:00 збор групы - каля цэнтральнага ўваходу ў парк (з боку Камвольнага камбіната) 8,5 руб. - папярэдне, 12 руб. - у дзень экскурсіі

Вечаровы Лошыцкі парк… Калі апошнія водбліскі сонечных промняў бліснуць за даляглядам – мы толькі з’явімся там. Гэтак жа, як і цені тых, хто жыў, валадарыў, кахаў і забіваў тут, у чароўным Лошыцкім парку, напрацягу мінулых стагоддзяў: граф Любанскі і яго каханая Ядвіга, графы Прушынскія і іх шляхетныя госці, паэты ды мастакі, дыверсанты і рэпрэсаваныя, біёлагі і партызаны… І ўсё перавернецца. І штосьці адкрыецца. Дастаткова толькі быць трошкі адважным, і прыехаць на начную велаэкскурсію па вечаровым Лошыцкім парку.

збор групы – каля цэнтральнага ўваходу ў парк (з боку Камвольнага камбіната)
кошт: 8,5 руб. – папярэдне,
12 руб. – у дзень экскурсіі

Вераснёвы расклад:
02.09 (пт)18:30 “Минск.Лучшее”
05.09 (пн) 18:30 “Вела-чытво: роварны шпацыр
да дня беларускага пісьменства” Бясплатна.Па запісе.
06.09 (аўт) 18:15 “Менск у Мінску: па даўніх гарадскіх межах” Эксклюзіў
09.09 (пт) 18:30 “Мінск Габрэйскі” (Аўтарскі маршрут)
13.09 (аўт) 21:00 “Вечаровы Лошыцкі парк ”
24.09 (сб) 13:00 “Шлях у Вечнасць” (Аўтарскі маршрут)

кошт платных экскурсій – 8 руб. 50 кап.. (папярэдне), 12 руб. – у дзень экскурсіі. Зніжка 20 % усім шпацырантам, якія бралі ўдзел у нашых платных экскурсіях у гэтым сезоне!
ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977


Вам можа быць цікава

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Фестываль агню ў Мінску

22.05.2026 10:00 - 24.05.2026 23:00 заапарк (вул. Ташкентская, 40)

«Polyn» у Варшаве

29.05.2026 (19:00 - 21:00) Klub Mechanik (Ludwika Narbutta 87)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ