Выстава акварэлі і малюнку «Палітра вясны» ў Мінску

03.03.2022 - 20.03.2022 17:00 - 20:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

3 сакавіка на другім паверсе Нацыянальнай бібліятэкі адкрыецца выстава акварэлі і малюнка «Палітра вясны».



Дата: з 3 сакавіка 26 чэрвеня

Час: 17.00

Месца: галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116

Нацыянальная бібліятэка мае традыцыю штогод ладзіць вясновыя выставы да Міжнароднага дня жанчын. Праект «Палітра вясны» прызначаны нагадаць пра абуджэнне прыроды і пацешыць наведвальнікаў у цяжкія часіны багаццем кветак і колераў.

У экспазіцыі — пейзажы, нацюрморты і сюжэтныя выявы: неверагодныя пяшчотнасці першацветаў Сяргея Пісарэнкі, метафарычнае завяданне старых сланечнікаў Юліі Шамкуць, сімвалічныя абстракцыі гродзенскага мастака і ландшафтнага дызайнера Ягора Коткіна, асабістыя кветкавыя перажыванні і ўспаміны Івана Семілетава, надзвычайная глыбіня колеру палоцен Інгі Карашкевіч, лёгкая празрыстасць веснавой квецені ў работах Юліі Мацура і застылая цішыня пяшчотнай раніцы Вольгі Кузняцовай.

Большасць мастацкіх работ дэманструюцца ўпершыню.


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Рэнесанс: бясконцае натхненне» ў Гродне

16.07.2026 09:00 - 02.08.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

«Дыяфільм Live» ў Кракаве (10+)

31.07.2026 (20:30 - 21:30) Strzelnica na Woli (Królowej Jadwigi 220)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ