Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску

07.12.2022 - 26.02.2023 16:00 - 19:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11) 5 рублёў

7 снежня а 16 гадзіне ў выставачнай зале на Фрунзэ, 11 адкрываецца персанальная выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок».



Дата: 7 снежня

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: выставачная зала, Фрунзэ, 11, Віцебск 


Айцец Сяргей Сурыновіч — гэта пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі і вядомы ў беларускай культуры дзеяч, ініцыятар шэрагу дабрачынных акцый, біблейскіх летнікаў, канцэртаў. А таксама паэт і мастак, арганізатар Друйскага мастацкага пленэру. Выстава «Птушыны вянок» — плён працы мастака-святара ў 2022 годзе.

Тут можна пабачыць творы, натхнёныя разважаннямі над энцыклікай Папы Францішка «Laudato si’». Вобразы засяроджваюць позірк гледача на выявах птушак, што сустракаюцца ў нашай краіне, многія з якіх унесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, а многім пагражае поўнае знішчэнне.

У творах месціцца заклік да беражлівага і клапатлівага шанавання створанага Богам свету.

Выстава працуе па 26 лютага.




Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ