Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу

10.06.2022 - 25.09.2022 18:00 - 19:00 Galerie für Zeitgenössische Kunst (Karl—Tauchnitz-Straße 9–11) 6 еўра

10 чэрвеня ў Лейпцыгскай галерэі сучаснага мастацтва адкрываецца выстава беларускіх мастакоў «Калі сонца нізка — цені доўгія». 



Дата: з 10 чэрвеня па 25 верасня

Месца: Galerie für Zeitgenössische Kunst (GfZK), Karl—Tauchnitz-Straße 9–11, Лейпцыг

У экспазіцыі:

Аляксандр Адамаў, Ірына Ануфрыева, Bazinato, Ян Гелда, Жанна Гладко, Сяргей Гудзілін, Эвеліна Домніч / Дзмітрый Гельфанд, Язэп Драздовіч, Захар Кудзін, Сяргей Лескець, Маша Мароз, Алёна Пазднякова, Ала Савашэвіч, Вольга Сазыкіна, Ганна Сакалова, Антон Сарокін, Маша Святагор, Уладыслаў Стшэміньскі, Сяргей Шабохін, Юра Шуст.

Куратарка — Ганна Карпенка.

Выстава «Калі сонца нізка — цені доўгія» прадстаўляе вобраз гістарычнага і сучаснага кантэксту беларускага мастацтва, раскрываючы сувязі між глыбока архаічнай прыродай чалавека ў сацыяльным, палітычным і культурным вымярэннях і нясмелым жаданнем разарваць заганнае кола рэпрэсіўных рэжымаў і іх сістэм.

Філосаф Ігар Бабкоў апісаў Беларусь як «каралеўства руінаў», спасылаючыся на гісторыю заняпаду і сіроцтва, спалучаную з незвычайным багаццем гэтага месца, якое так часта называюць «terra incognita» Еўропы. «Руіны» вызначаюць межы вяртання любой цывілізацыі да «Прыроды».

Цені мінулага выяўляюцца прадвеснікамі нашых спробаў інтэрпрэтаваць, візуалізаваць і ўхапіць след часу, спакутаванага адсутнасцю і пераследам. Чым даўжэйшыя цені, тым меншыя нашы шанцы спазнаць праўду пра рэчы, што іх адкідаюць. 


Вам можа быць цікава

Выстава Марыі Ісаёнак «З майстэрні» ў Мінску

12.03.2026 17:00 - 13.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Велікодны майстар-клас па пісанках у Мінску

08.04.2026 (18:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ