Выстава «Дарумянцаўскі Гомель: прадметы і людзі»

Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4) Бясплатнае

З 10 красавіка 2015 года ў рамках экспазіцыі “Адкрытае захоўванне археалагічных фондаў музея» ў вежы палаца Румянцавых і Паскевічаў пачне сваю працу міні-выстава «Дарумянцаўскі Гомель: прадметы і людзі (печкавай кафля гомельскага старасты 17 стагоддзя)».

Шматгадовыя археалагічныя даследаванні на тэрыторыі гістарычнай часткі Гомеля даюць падставу казаць пра тое, што яго гісторыя сыходзіць сваімі каранямі ў далёкае мінулае.

Выстаўка знаёміць наведвальнікаў з вынікамі даследавання фрагментаў геральдычнай кафлі сярэдзіны 17 стагоддзя, выяўленых у 1988 годзе падчас археалагічных раскопак на тэрыторыі сярэднявечнага гомельскага замка.

На выставе вы не толькі зможаце ўбачыць гэтыя кафлі, але і атрымаць інфармацыю аб іх уладальніку – Зыгмунце Адаме Служку, які валодаў Гомелем і быў непасрэдным удзельнікам многіх значных падзей сярэдзіны 17 стагоддзя.

 

Паводле palacegomel.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ