Выстава «Добры дзень, спадар Ван Гог!» у Мінску

30.03.2023 - 30.04.2023 18:30 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 7 рублёў

30 сакавіка ў 18.00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава беларускіх мастакоў «Добры дзень, спадар Ван Гог!»



Дата: 30 сакавіка

Час: 18.00

Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск


Прымеркаваная яна, вядома, да 170-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Ван Гога.

Ідэя выставы належыць мастаку Віктару Саўчанку, якому аднойчы ў 16 гадоў патрапіла ў рукі кніга «Зялёнае дрэва жыцця». Дваццаць гадоў таму ён пачаў ствараць серыю партрэтаў, якія паклалі пачатак цэламу праекту.

«Мой праект — не перайманне працам Ван Гога, а спроба постмадэрнісцкага асэнсавання яго творчай спадчыны, спроба разгадаць яго мастацкія коды. Гэта і даніна павагі вялікаму мастаку», — кажа спадар Віктар.

У экспазіцыі можна пабачыць творы беларускіх жывапісцаў Ігара Кашкурэвіча, Аляксандра Дзямідава, Валерыя Песіна, Васіля Матусевіча, Уладзіміра Акулава, Андрэя Плясанава, якія адлюстроўваюць гарманічнае злучэнне творчай спадчыны Ван Гога з сучаснымі тэндэнцыямі выяўленчага мастацтва ХХІ стагоддзя.

Выстава працуе да 30 красавіка.




Вам можа быць цікава

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Света Бень у Познані

15.05.2025 (20:30 - 23:00) MY pod sceną (27 grudnia 8/10)

NAVIBAND у Варшаве

24.05.2025 (20:00 - 22:00) PROGRESJA (Fort Wola 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ