Выстава «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны» ў Варшаве

20.02.2025 - 02.03.2025 19:00 - 19:00 WOK (ul. Marszałkowska 34/50) Бясплатнае



У чацвер, 20 лютага, у Варшаве адкрываецца выстава «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны».






Прысвечана яна 186-кіламетровай сцяне ў Белавежскай пушчы і чалавечаму крызісу вакол яе.

Сучасныя беларускія і польскія мастакі — Сяргей Шабохін, Пётр Пасевіч, Барталамей Келбовіч, Агнешка Каліноўская, Яўген Глушан, Ксенія Галубовіч, BZT, Pas — даследуюць, як сцены падзяляюць людзей і жывёл, а прырода становіцца палітычным сведкам.

Сцяна, пабудаваная ў Белавежскай пушчы ў 2021 годзе, каб спыніць мігрантаў, парушае лясную экасістэму, перашкаджае міграцыі жывёл, але не спыняе тых, хто бяжыць да свабоды і бяспекі.

Некаторыя з іх ніколі не пакінуць гэты лес — ужо зафіксаваныя дзясяткі смерцяў. Колькі яшчэ цел ляжыць, пакрытых імхом?

Выстава «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны» — гэта спроба паразважаць пра межы, створаныя людзьмі, і іх наступствы.


Выстава працуе па 2 сакавіка.



Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Фотакніжны клуб у Варшаве

25.04.2026 (14:00 - 16:00) Duży Pokój (ul. Warecka 4/6 (уваход з ul. Kubusia Puchatka))

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ