Выстава і майстар-клас Анастасіі Рыдлеўскай «Snake charmer» у Вільні

17.05.2024 - 19.05.2024 19:00 - 22:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае
 


У пятніцу, 17 траўня, у CreateCulture Space адкрываецца выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Snake charmer». А у нядзелю, 19 траўня а 19:00, у межах выставы Анастасія Рыдлеўская правядзе аўтарскі майстар-клас.






Дата і час: 17 траўня ў 19:00; 19 траўня ў 19:00

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 




«Snake charmer» — гэта даследаванне чалавечай псіхікі, сатканае з паганскіх сімвалаў і юнгіанскай псіхалогіі, праз якое мастачка запрашае вас сустрэцца з унутранымі дэманамі і адправіцца ў падарожжа самапазнання. 

Па палотнах слізгаюць акцэнтныя ледзяныя змеі. Калі яны завалодаюць увагай гледачоў, то запросяць відоўцаў у свет колеру, выгібаў, артэфактаў. 

Свет можа падацца заблытаным і атрутным, але варта даверыцца мастачцы і прапусціць скрозь сябе гэтае перажыванне, каб адчуць лекавую энергію кожнай работы. 

Творы мастачкі даследуюць цыклічнасць быцця на розных узроўнях — ад падзей знешняга свету да псіхічных працэсаў і іхняга ўзаемнага ўплыву. 


На майстар-класе вы пазнаёміцеся з аўтарскімі тэхнікамі мастачкі і створыце арт-аб’екты і ўпрыгожванні, якія разнастаяць вашую руціну. Папрацуеце з капронам, сінтэпонам, ільном, ніткамі, пацеркамі і дасьцё волю ўсім творчым фантазіям. 



Уваход на выставу — free donation, на майстар-клас — 15 еўра (і трэба загадзя аплаціць). Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Калядны стэндап на беларускай мове ў Варшаве

25.12.2025 (19:00 - 20:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Канцэрт "Снежны вечар" у Мінску

27.12.2025 (16:00 - 17:30) Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Раство па-беларуску ў Варшаве

28.12.2025 (15:00 - 20:00) "Дaліна скарбаў" (Puławska, 114)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ