Выстава «…І паланэз пачаць пара»

Музей «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя» (вул. Інтэрнацыянальная, 33 А) Па білеце ў музей

З 13 студзеня ў музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя » пачне працу выстава «…І паланэз пачаць пара» моды і аксесуараў эпохі Рамантызму з калекцыі Ігара Сурмачэўскага.

Калекцыянер Ігар Сурмачэўскі – палкі збіральнік твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фатаграфій, дакументаў і прадметаў даўніны, звязаных з гісторыяй беларускіх зямель. Асаблівае месца ў калекцыі займаюць старадаўнія прадметы гардэроба, антыкварнага адзення і аксесуараў. Асноўная геаграфія рарытэтаў – Заходняя Еўропа, Амерыка і Расія. Модныя ансамблі, якія некалі належалі свецкім дамам XIX і пачатку XX стагоддзяў: раскошныя бальныя сукенкі, накідкі для наведвання оперы, візітныя туалеты, вясельныя строі, прагулачныя касцюмы.

Наведвальнікі музея «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя» сёння маюць рэдкую магчымасць любавацца раскошай мінулай эпохі.

Уваход на выставу па білеце ў музей. Тэлефон для даведак: +375 17 327 88 78


Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ