Выстава «Іншасвет традыцыі» ў Заслаўі

08.02.2025 - 02.03.2025 13:30 - 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4) 5 рублёў



У суботу, 8 лютага, у музейным комплексе «Заслаўе» адкрываецца выстава «Іншасвет традыцыі. Выстава шматнітовых ручнікоў Святланы Еўдакіменка».




Выстава прысвечана традыцыі беларускага шматнітовага ткацтва, яго захавання і трансляцыі наступным генерацыям, а таксама аўтарскаму арт-увасабленню старадаўняй ткацкай традыцыі ў цяперашні час.


Святлана Еўдакіменка — выкладчыца Мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

 На выставе можна будзе пазнаёміцца не толькі з яе творамі, але і паглядзець — і параўнаць — сапраўдныя «этнаграфічныя» ручнікі з музейнага збору Запаведніка. 


Працуе выстава да 2 сакавіка.



Вам можа быць цікава

Лекцыя «Мастак у сістэме акадэмічных стандартаў: Апалiнарый Гараўскі» ў Мінску

13.02.2025 (18:30 - 20:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24,)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

15.02.2025 11:00 - 16.02.2025 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

J:Mors ва Уроцлаве

28.02.2025 (20:00 - 22:00) Łącznik (Tramwajowa 1-3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ