Выстава «It Is What It Isn’t» у Н’ю-Ёрку

25.06.2022 - 26.06.2022 17:00 - 20:00 сабор Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Ave) Бясплатнае

25 чэрвеня завітайце на выставу беларускіх мастакоў «It Is What It Isn’t» ў Брукліне.



Дата: 25 чэрвеня

Час: з 17.00 да 19.00 (час мясцовы)

Месца: сабор Кірылы Тураўскага, 401 Atlantic Ave, Бруклін, NY 11217


У выставе бяруць удзел Аліна Блюміс, Таццяна Заміроўская, Андрэй Дурэйка, Генік Лойка, Марта Шчарбакова.


У 17.30 адбудзецца перформанс «Мара» пісьменніцы Таццяны Заміроўскай.


Беларусы часам бачаць Лукашэнку ў снах, а часам трэба расказаць камусьці гэты сон (ці кашмар). Спадарыня Таццяна збірае такія сны 10 гадоў, назіраючы за тым, як развіваецца і змяняецца слоўны і візуальны вобраз Лукашэнкі ў калектыўнай падсвядомасці беларусаў.


Спадарыня Таццяна правядзе чытанне гэтых сноў, ажыўляючы калектыўную падсвядомасць, даючы ёй голас у сэнсоўным месцы, дзе можна без страху падзяліцца любым сном — гвалтоўным або шчаслівым.


Назва выставы «It Is What It Isn’t» адносіцца да ўмоў існавання, якія вызначаюцца адсутнасцю, а не прысутнасцю, а таксама да немагчымасці як вызначальнай рысы рэальнасці.


Выстава імкнецца паразважаць аб ролі абстрактных паняццяў (напрыклад, нацыянальнасці) і іх фізічных праяваў (напрыклад, сцяга) у фарміраванні агульнай ідэнтычнасці. Калі абстрактнае паняцце не можа быць ажыццёўлена ў дзеянні, у яго няма іншага выбару, акрамя як выжыць у калектыўным уяўленні.


Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Tochka K у Варшаве

21.05.2026 (20:00 - 22:00) mastak records (Solec 81B/Wieżyca)

Ноч музеяў у Віцебску

22.05.2026 (18:00 - 22:00) Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

«Polyn» у Вільні

28.05.2026 (19:00 - 21:00) Paviljonas (Pylimo 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ