Выстава Кацярыны Марціновіч “Гэг”

22.09.2017 18:00 - 19:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (Незалежнасці, 47) Бясплатнае

З 22 верасня па 21 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь на Незалежнасці, 47 пройдзе выстава мастачкі Кацярыны Марціновіч “ГЭГ”. Выстава ГЭГ паказвае, што не ўсё ў жыцці паддаецца логіцы. Гэта спроба прадэманстраваць, што ўсё магчымае і немагчымае знаходзіцца выключна ў канвенцыях, закладзеных традыцыямі ў чалавечай галаве. Нехта называе падобныя малюнкі магічным рэалізмам, сама Кацярына карыстаецца не зусім зразумелым азначэннем “сэнс арт”. Але ўсе яны нясуць на сабе пячатку апорыі, уласцівую гэгу (гэг –  ад англ. gag, жарт, камічны эпізод). 

21

Кацярыне давялося змяніць звязі атачаючых нас прадметаў, падзей ды станаў. Гэта не заўсёды гумар, хаця, бывае, выклікае ўсмешку. Гэта не заўсёды сур’ёзна, хаця некаторыя малюнкі вымушаюць задумацца, бы некаторыя мініацюры Борхеса. Но тое, што паглядзеўшы гэгі, вы выйдзеце з Цэнтра сучасных мастацтваў крышачку іншымі – не выклікае сумніву.

20

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Сустрэча з Алесем Емяльянавым-Шыловічам у Мінску (18+)

09.04.2026 (19:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

СамШазам у Варшаве

22.04.2026 19:00 - 23.04.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ