У сераду, 24 верасня, у Варшаве ў межах Fringe Warszawa 2025 адкрываецца выстава Машы Мароз «To Go Far Is To Return».
Гэта аўдыёвізуальная інсталяцыя, якая даследуе канцэпцыі цыклічнасці, лімінальнасці і адраджэння праз прызму касмаганічных міфаў.
Звяртаючыся да этнарэлігійнага светапогляду сваіх продкаў, Маша Мароз разглядае яго як адну з ключавых асноў для развіцця інтуітыўнага пазнання — сілы, якая можа трансфармаваць як унутраную рэальнасць, так і знешнюю сацыяльную дынаміку.
Натхнёная квантавай фізікай, усходняй філасофіяй і старажытным светапоглядам славян, мастачка абапіраецца на блізкасць паміж гэтымі формамі пазнання.
Лінейная графіка, якая ўкаранілася ў тонкую паэзію тэхнічных малюнкаў, звяртаецца да архетыпічнага пачатку — міфа пра структуру ўсяго, выражанага дуалістычнай канцэпцыяй прыроды і прынцыпам іерархічнай арганізацыі жыцця.
Верш, напісаны мастачкай у 2022 годзе, апісвае стратэгію навігацыі па ўнутраным ландшафце, якая прадугледжвае ўзыходжанне на новы ўзровень суб’ектыўнай рэальнасці ў часы асабістых і гістарычных пераваротаў.
Працуе выстава да 28 верасня з 12.00 да 20.00.