Персанальная выстава Вячаслава Аўгусціновіча «Прамая перспектыва» ў Мінску

05.04.2022 - 17.04.2022 19:00 - 23:00 арт-прастора «Вершы» (вул. Кастрычніцкая, 19) Бясплатнае

5 красавіка ў арт-прасторы «Вершы» адкрыецца выстава Вячаслава Аўгусціновіча «Прамая перспектыва» — працяг праекта #ямонеяшишкинямалевич, дзе ў 2020 годзе мастак стаў пераможцам галасавання гледачоў.



Дата: 5 красавіка

Час: 19.00

Месца: арт-прастора «Вершы», вул. Кастрычніцкая, 19

Вячаслаў быў удзельнікам праекта з самай першай выставы ў 2017 годзе і трымаў лідзіруючыя пазіцыі ў галасаванні гледачоў на кожнай з выстаў.

З года ў год гледачы маглі бачыць яго пейзажы — зімовы лес, квітнеючы чартапалох, глейкі бераг у летнюю спякоту, вясковыя хаткі, квітнеючы луг.

Майстар малюнка, Вячаслаў напаўняе кожную працу яркім святлом, а кантрастуючы ў яго жывапісе колер сапраўды прысутнічае ў прыродзе.

Яго працы мяжуюць з фотарэалізмам, але напоўнены рамантычнай любоўю да роднай прыроды.

Выстава працуе па 17 красавіка.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ