Выступ легендарнага заолага Ясона Бадрыдзэ ў Мінску

08.02.2019 19:00 - 19:00 Бізнес-клуб Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4 (ст.м. Інстытут Культуры)) Бясплатнае

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і праект vouk.by запрашаюць на сустрэчу з Ясонам Бадрыдзэ ў бізнес-клубе Imaguru. Хай не застанецца пытанняў без адказаў пра шэрых драпежнікаў!

Ясон Бадрыдзэ, прафесар, доктар біялагічных навук, загадчык сектара паводзінаў і экалогіі жывёл у Інстытуце заалогіі АН Грузіі, супрацоўнік Дзяржаўнага ўніверсітэта імя Іллі Чаўчавадзэ. Ясон прысвяціў вывучэнню ваўка ўсё жыццё і каля двух гадоў пражыў у зграі гэтых драпежнікаў. Грузінскі навуковец, які пабываў у шкуры шэрага, рэдка дае публічныя сустрэчы, але пагадзіўся расказаць мінскай публіцы пра жыццё ваўкоў.

Сустрэча адбудзецца ў пятніцу 8 лютага ў 19:00 у бізнес-клубе Imaguru па адрасе: Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4.

Воўк – легендарны драпежнік. Пра яго існуе шмат міфаў.

Ясон Бадрыдзэ:

«Напраўду ў ваўкоў фантастычна развітая ўзаемадапамога. Аднойчы яны і мне выратавалі жыццё. Тады я ўпершыню задумаўся наконт альтруізму: што гэта такое? Значыць, гэта рэалізацыя біялагічнай патрэбы. Што будзе – звер пра гэта не думае. І тады я зразумеў, што ўсё, што мы маем, чым мы ганарымся, – гэта не мы прыдумалі, гэта ўсё адтуль ідзе».

Паспей набыць квіток на talaka.org

А як падтрымаць праект па-іншаму?

Напрыканцы мінулага года навукоўцы пазначылі GPS-ашыйнікамі двух ваўкоў на Палессі. Да 10 лютага праходзіць конкурс па выбары імя для аднаго з шэрых драпежнікаў. А права выбару імя для маладой ваўчыцы атрымае спонсар, які зробіць ахвяраванне ў 700 BYN. Ваўчыца нарадзілася ў 2018 годзе. Мяркуючы па слядах, яна ходзіць са зграяй з 4-6 ваўкоў. Усе яны – сапраўдныя вандроўнікі, таму што рэгулярна на некалькі дзён наведваюцца ва Украіну.

Аматары прыгодаў могуць забраніраваць сабе месца ў экспедыцыі праекта vouk.by па слядах пазначаных ваўкоў. А тыя, хто хоча даведацца яшчэ больш сакрэтаў пра жыццё ваўкоў, могуць далучыцца да сумеснай VIP-вячэры з Ясонам Бадрыдзэ і камандай праекта.

Спецыяльна да мерапрыемства выпушчаныя невялікім тыражом торбы і кубкі з дызайнерскім прынтам. Калі ў вас не атрымліваецца ўзяць удзел у сустрэчы, але ёсць важнае пытанне да прафесара, то за пэўную суму вы можаце яго задаць і атрымаць асабісты відэа-адказ ад Ясона Бадрыдзэ.

Прыходзьце на сустрэчу, падтрымайце праект ахвяраваннем і дапамажыце ваўкам Беларусі!


Вам можа быць цікава

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Свята «З адною думкаю аб шчасці Беларусі...» у Вязынцы

12.07.2025 (13:00 - 17:00) музей-сядзіба Янкі Купалы (Маладзечанскі раён)

Сустрэча з праектам «о(б)суждаем» у Варшаве

12.07.2025 (20:00 - 22:00) Sky Hall Warszawa, Spektrum Tower (28 паверх), (Twarda 18,)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

26.07.2025 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ