Сямейная імпрэза "Як завесці дыназаўра" ў Варшаве

16.11.2025 15:00 - 18:00 Музей POLIN (Mordechaja Anielewicza 6) Бясплатна

У нядзелю, 16 лістапада, Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN ладзіць беларускамоўную сямейную імпрэзу "Як завесці дыназаўра".


На Пляцоўцы сямейнай адукацыі "У караля Мацюся" будзе чытанне кнігі "Як завесці дыназаўра" разам з аўтарам Андрэем Скурко.

А пасля можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе з ілюстратаркай Воляй Кузьміч і стварыць уласную кнігу пра дыназаўра.

Удзел вольны. Запісвайцеся да 15.00 пятніцы, 14 лістапада праз мэйл atrutneva@polin.pl.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ