Традыцыйныя беларуські спевы з Вольгай Барышнікавай у Гданьску

01.02.2026 14:00 - 16:00 pracownia "Dzivne" (Lankova 16) Данаты

У нядзелю, 1 лютага, у прасторы "Dzivne" ладзяць адкрытую спеўную сустрэчу, прысвечаную беларускім традыцыйным жаночым песням. Толькі для паненак, так.


Развучыце некалькі сямейна-абрадавых і лірычных песень, у якіх распавядаецца пра лёс жанчыны на розных этапах жыццёвага шляху, а ў перапынку на гарбату паглядзіце відэафрагменты з этнаграфічных экспедыцый па Беларусі.

Вядоўца - Вольга Барышнікава, спявачка, этнамузыкалагіня.

Удзел - free donation . Па запіс звяртайцеся у дырэкт прасторы.



Вам можа быць цікава

Выстава Радаславы Моцка «Minsk» у Мінску

23.01.2026 18:00 - 22.02.2026 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Кацярыны Еўдакімавай «Слон у пакоі» ў Беластоку

27.01.2026 18:00 - 08.02.2026 19:00 Podlaskа Biblioteka imienia Łukasza Górnickiego (ul. Marii Curie- Skłodowskiej 14 A)

Майстар-клас па вырабе завушніц з сасновай ігліцы ў Гомелі (12+)

07.02.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ