Забаўлянкі для Янкі прэзентуюць дыск з беларускімі калыханкамі

08.07.2014 18:30 - 20:35 Выставачная зала “Задзвіння” (вул. Чайкоўскага, 3) Уваход вольны

Праект  асветніцкіх сустрэч-семінараў “Забаўлянкі для Янкі” Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ) “Поўнач” цягам года збіраў у нашым горадзе бацькоў і дзетак, неабыякавых да беларушчыны, ахвочых выхоўваць малечаў на мове і паводле беларускіх традыцый.

Дыск “Калыханкі для Янкі”, які выйшаў днямі, — своеасаблівая справаздача пачынальнікаў і куратараў праекта. Тут сабраныя калыханкі, забаўлянкі, гушкалкі і казачкі з розных куткоў Беларусі. Спявалі і чыталі для дыска самі дзяўчаты і хлопцы з СЭТа.  Выданне дыска зрабілася магчымым дзякуючы падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Дыск мае зрабіцца дапаможнікам для бацькоў, якія хацелі б, каб іхнае дзіця чула родную мову і лёгка разумела яе. Цяпер залюляць малога, пагуляцца з ім ці зацікавіць казачным сюжэтам можна будзе і па-беларуску.

Прэзентацыя кружэлкі “Калыханкі для Янкі” адбудзецца 8 ліпеня (аўторак) у 18.30 у выставачнай зале “Задзвіння” (вул. Чайкоўскага, 3). Уваход вольны. Гасцей чакаюць сюрпрызы, пачастункі і падарункі. Будзьма расці беларусікамі!


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 18:30 - 28.03.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Квіз «А што ты ведаеш пра БНР?» у Кракаве

24.03.2026 (20:20 - 22:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Iva Sativa ў Тбілісі

29.03.2026 (21:00 - 23:00) Mechanica Club (9 Dimitri Uznadze St.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ