Заняткі “Рукапісная кніга” для дзетак 5–8 гадоў

12.05.2017 18:00 - 18:00 Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасцi, 116) 2.93

12 траўня (пятніца) запрашаем дзяцей 5–8 гадоў і іх бацькоў у Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на заняткі па тэме “Рукапісная кніга”.

Пачатак заняткаў а 18-й гадзіне. Працягласць – 60 хвілін. Кошт заняткаў з матэрыялам для творчага задання – 2.93 (два рублі дзевяноста тры капейкі).

У старажытныя часы кніга была зусім не падобная да сучаснай. На занятках хлопчыкі і дзяўчынкі даведаюцца пра асноўныя формы кнігі, а таксама пра матэрыялы, якія даўней выкарыстоўваліся для пісьма. Ці цяжкая праца рукапісца? Як доўга стваралася кніга, напісаная ад рукі? Чым пісалі ў даўніну? На гэтыя і іншыя пытанні дапытлівыя наведвальнікі атрымаюць адказы. Юныя майстры створаць сваё ўнікальнае пяро і ператворацца ў рукапісцаў.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.


Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Фэст «Магія вагню і святла» ў Лідзе

06.06.2026 (20:30 - 23:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ