Зорка нямецкай літаратуры ў кнігарні логвінаЎ

28.09.2013 19:00 - 21:00 Кнігарня «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а) Бясплатнае

Зорка нямецкай літаратуры ў кнігарні логвінаЎ28 верасня (субота) ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі рамана нямецкага пісьменніка Міхаэля Кумпфмюлера “Хараство жыцця”

У імпрэзе бяруць удзел:

Міхаэль Кумпфмюлер

Ірына Герасімовіч, перакладчыца

мастацкае чытанне Зоі Белахвосцік

Пачатак а 19. Уваход – вольны.

Крыху пра кнігу. Год 1923. Мюрыц. Хворы на сухоты Франц Кафка знаёміцца з Дорай Дыямант. З ёю ён рашаецца на тое, што раней падавалася абсалютна немагчымым. Выпраўляецца з ёю ў Берлін, не запытаўшыся дазволу ў бацькі, жыве з жанчынай і, нягледзячы на гэта, працягвае пісаць. Дора застаецца з ім да самай яго смерці ў 1924 годзе.

Гэтыя рэальныя падзеі аўтар Міхаэль Кумпфмюлер выкарыстоўвае як нагоду для таго, каб расказаць пранізлівую гісторыю пра жыццё і смерць. Ды яшчэ пра каханне, якое хоць і не можа адмяніць або адцягнуць смерць, але затое можа проста быць, і праз сваю прысутнасць яно ў стане і апошнія дні напоўніць хараством жыцця.


Вам можа быць цікава

Мужчынскі хор "Унія" ў Беластоку

26.12.2025 (14:00 - 15:00) Aula Magna Палаца Браніцкіх (ul. Jana Kilińskiego 1)

Варштат па роспісе шопераў у Мінску

27.12.2025 (12:00 - 13:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ