• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.09.2014 | Рэлігія

10 галоўных фактаў пра а. Аляксандра Надсана

7 верасня ў Гародні ў парафіяльным цэнтры Маці Божай Фацімскай прэзентавалі кнігу а. Аляксандра Надсана. Збор твораў духоўнага лідара беларусаў замежжа выйшаў у кніжнай серыі “Беларускі кнігазбор”. Гарадзенцам кнігу прадставілі яе ўкладальніца Ірына Багдановіч і айцец Сяргей Стасевіч. Прэзентацыя прайшла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

http://budzma.by/wp-content/gallery/nadsan/dsc_0014.jpg

Мы абралі дзесяць фактаў з біяграфіі легендарнага 88-гадовага грэка-каталіцкага святара, якія мусіць ведаць кожны беларус, што паважае сябе.
1. Апошнія 30 гадоў свайго жыцця штораніцы і штовечар айцец Аляксандр служыць літургію і вячэрню ў царкве св. Пятра і Паўла ў Лондане. Нават калі на службу больш ніхто не прыходзіць. А. Аляксандр і ягоны асістэнт а. Сяргей Стасевіч – адзіныя пастаяльцы лонданскай беларускай парафіі. У нядзелі, паводле словаў а. Сяргея, на службе бывае “чалавек 10”.

2. Першая беларускамоўная імша пасля развалу СССР у Гародні адбылася ў 1992 годзе, згадвае паэтка Данута Бічэль. У Францішканскім касцёле яе правёў а. Аляксандр Надсан. Тады ён часта ездзіў у Беларусь, бо вазіў лекі для дзяцей з Чарнобыльскай зоны. Публічную грэка-каталіцкую літургію, першую за 150 гадоў пасля скасавання Уніі ў 1839 г., адслужыў таксама а. Надсан. Гэта адбылося ў Мінску ў Кальварыйскім касцёле ў 1990 годзе. Праз некалькі дзён а. Надсан правёў яшчэ адну літургію. Пра рэзананс падзеі кажа тое, што на яе прыехала здымачная група культавай на той час перадачы “Взгляд”.

3. Увогуле першы пасля доўгай эміграцыі прыезд Аляксандра Надсана ў Беларусь ў тым жа 1990 годзе выглядаў як вялікая патрыятычная акцыя. Мінск. Сакавік. 5 раніцы. На пероне вакзала поўна людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі і сімваламі Чарнобыльскага шляху. Так людзі прыйшлі сустракаць з цягніка старшыню дабрачыннага Чарнобыльскага фонду, апостальскага візітатара для беларусаў-каталікоў замежжа.

4. А. Аляксандр пераклаў на беларускую мову з грэцкай больш за 40 літургічных тэкстаў – фактычна на ўсе выпадкі царкоўнага жыцця: службы святочныя, нядзельныя і штодзённыя, акафісты і малебны. Сёння гэтымі тэкстамі афіцыйна карыстаецца Беларуская грэка-каталіцкая царква.

5. Калі вы будзеце ў Лондане, разам з Букінгемскім палацам і музеем мадам Цюсо абавязкова наведайце Скарынаўскую бібліятэку. А. Надсан пачаў збіраць яе ў 1971 годзе. Ён сачыў за кніжнымі аўкцыёнамі, падтрымліваў сувязі з букіністамі і беларускімі дыяспарамі, каб набываць кнігі, карты, архівы, каштоўныя рэчы, звязаныя з Беларуссю. У фондзе бібліятэкі больш за 40 000 выданняў.

6. Калі ўляглася Другая сусветная, а. Надсан пачынае самым актыўным чынам разбудоўваць беларускія эмігранцкія арганізацыі. Згуртаванне беларусаў Вялікай Брытаніі, Англа-Беларускае навуковае таварыства, Беларускае хрысціянскае аб’яднанне “Рунь” – справа яднання беларусаў за мяжой стала для айца Аляксандра справай жыцця.

7. Пасля вымушанай эміграцыі ў 1944 годзе а. Надсан ваюе ў французскім Супраціўленні, войску генерала Андэрса.

8. Прозвішча а. Аляксандра ад нараджэння – Бочка. Псеўданім Надсан ён узяў сабе адразу па эміграцыі з СССР.

9. Падчас Другой сусветнай а. Аляксандр далучаецца да Саюза беларускай моладзі, Беларускай Краёвай абароны, ахоўвае ІІ Усебеларускі кангрэс. Калі вы пачытаеце гісторыю пра гэтыя арганізацыі, то зразумееце, якія гэта былі адважныя і адчайныя маладыя юнакі.

10. Бацька а. Надсана Антон Бочка таксама быў шалёным беларусам. У 1920 годзе ён ваяваў у Слуцкім збройным чыне.

http://budzma.by/wp-content/gallery/nadsan/dsc_0040.jpg

 

 

Хрысціна Марчук, фота аўтара


Тэгі: Горадня

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип